Барковский Павел Владимирович

Барковский Павел Владимирович

Кандидат философских наук, доцент

Кафедра философии культуры

Республика Беларусь 220004 г. Минск ул. Кальварийская 9, 5 этаж к. 525

Тел. кафедры: (+375-17) 259-70-57; e-mail кафедры: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Адукацыя ды выкладчыцкая дзейнасць:

2000 год – скончыў філасофскае аддзяленне ФФСН БДУ.

2005 год – атрымаў навуковую стэпень – кандыдат філасофскіх навук па спецыяльнасці анталогія і тэорыя пазнання.

Курсы, чытаныя за апошнія гады:

Фiласофія – агульны курс для студэнтаў гуманітарных і тэхнічных спецыяльнасцяў, які складаецца з гісторыка-філасофскай і праблемнай частак і чытаецца ў межах праграмы.

Антычная філасофія – сэмэстровы курс для студэнтаў 1 курса філасофскага аддзялення, на якім ажыццяўляецца паслядоўны агляд спадчыны філасофіі Антычнасці ад пачатку старагрэцкай касмагоніі і тэагоніі (Гамэр, Гэсіёд – 8 ст. да Н.Х.) да перыяду позняга элінізму (неаплатанізм – 2 ст. па Н.Х.).

Сучасная заходняя філасофія (ХХ ст.) – сэмэстровы курс для студэнтаў 4 курса філасофскага аддзялення, разлічаны на тое, каб зрабіць агульны агляд і даць веданне базавых канцэптаў асноўных напрамкаў сучаснай філасофіі, якія разглядаюцца ў рэчышчы чатырох галоўных парадыгмаў – фенаменолага-экзістэнцыяльнай, аналітычнай, структуралісцка-постмадэрнай, сацыяльна-крытычнай – што беспасярэдне залучаюць у сабе пераважныя накірункі сучаснага здумлення.

Філасофская герменэўтыка: рэканструкцыя праблемнага полю – спецыяльны курс, разлічаны на ўдасканаленне ведаў, датычных гісторыі ўсталявання, зацвярджэння і развіцця філасофскай герменэўтыкі, што разглядаецца ў сынхранічным (межы праблемнага полю, прадмет, герменэўтычны суб'ект, статус тэорыі разумення) і дыяхранічным (экзэгетыка, універсальная і спецыяльныя герменэўтыкі Новага часу, філасофская герменэўтыка ХІХ-ХХ ст.) аспектах.

Логіка – базавы курс па фармальнай логіцы для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў.

Навукова-даследчыя інтарэсы:

Фiласофская герменэўтыка, пад якой я разумею ўсеахапляльную ды гнуткую даследчую праграму. Падобнае мае на ўвазе як тое, што я падзяляю сукупнасьць традыцыйных герменэўтычных асновапалажэньняў а перакананьняў, гэтак i тое, што я тым жа часам мяркую: герменэўтыка мае фундавацца ня толькi онталягiчна (што да выпадку М. Гайдэгера і Г. Гадамера), але гэтаксама дадатковым чынам з дапамогай iншых стратэгiяў iнтэрпрэтацыii. Сёньня, калi экспансыя сфэры тэкстуальнасьцi на рэгiён сацыяльнага жыцьця падаецца няспыннай, герменэўтыка ператвараецца ва ўсеагульную тэорыю разуменьня сацыяльнае рэчаiснасьцi. Значная частка маiх працаў прысьвечаная дасьледваньню магчымасьцяў выйсьця герменэўтыкi з тых наважаных межаў, якiя былi ёй колiсь паказаныя, – найперш гэта ўяўяецца дасяжным праз узаемадзеяньне з практыкамi (пост-)структуралiсцкага фiласофска-метадычнага здумленьня. Iншая важная задача палягае ў тым, каб дэканструяваць той абсяг герменэўтычных "перадразвагаў", што задае пераважны вобраз апошняй ды зачаста замiнае ёй зазiраць за ўласныя далягляды.